Расейскі патрыярх Кірыл, прыхільнік прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна, працаваў на савецкую выведку, жывучы ў Швайцарыі ў 1970-х гадах, паведамілі швайцарскія газэты са ссылкай на рассакрэчаныя архівы.
Па дадзеных штодзёньнікаў Sonntagszeitung і Le Matin Dimanche, дасье швайцарскай паліцыі на Кірыла, які сёньня служыць кіраўніком Расейскай праваслаўнай царквы, «пацьвярджае, што „монсіньёр Кірыла“, як ён згадваецца ў гэтым дакумэнце, працаваў на КДБ». Расейскі патрыярх Кірыл наведаў гэтую альпійскую краіну як мінімум 43 разы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік РПЦ заклікаў спыніць агонь ва Ўкраіне на Раство, у Кіеве назвалі гэтую ініцыятыву пасткайПатрыярх Кірыл, які цяпер выступае за вайну Расеі супраць Украіны, жыў у Жэневе на пачатку 1970-х гадоў, афіцыйна як прадстаўнік РПЦ у Сусьветнай радзе цэркваў.
Расейская праваслаўная царква адмовілася камэнтаваць тую дзейнасьць Кірыла ў Жэнэве. Але, як паведамілі яны, архівы паказалі, што савецкая мэта палягала ў тым, каб падштурхнуць інстытуцыю асуджаць Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў і зьмякчыць крытыку адсутнасьці рэлігійных свабодаў у Савецкім Саюзе.
Патрыярх Кірыл у сваіх пропаведзях і выступах пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ня раз казаў, што «Расея ніколі ні на кога не нападала», і вінаваціў у распальваньні канфлікту краіны Захаду і антыцаркоўныя сілы. Ён таксама казаў, што расейскія войскі ва Ўкраіне абараняюць сваю краіну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Царкоўная дэмакратыя падчас вайны. Ва Ўкраіне паступова пераходзяць на сьвяткаваньне Калядаў 25 сьнежня