0:27 — Як Валерыя Касьцюгова трымаецца ў турме
1:31 — Пра падарункі з турмы
2:42 — Як дзякуючы Азаронку Валерыя Касьцюгова змагла пабачыць дачку
5:31 — Пра адносіны з маці і сувязь зь ёю ў турме
7:28 — Аб працы палітычнай экспэрткі
9:37 — Якая была апошняя сустрэча дачкі і маці
10:59 — Як Валерыя Касьцюгова прадказвала вайну
12:27 — Як расшыфроўваць прапаганду ў турме
13:15 — Як расказвае сыну пра бабулю
15:14 — Пра дзеда
19:30 — Як Валерыя Касьцюгова даведалася пра сьмерць свайго бацькі
21:11 — Пра любоў да кніг
22:05 — Пра хваробу бацькі і ягоную сьмерць
28:17 — Што дапамагае спраўляцца
32:35 — Хто адказны за вызваленьне палітвязьняў
37:31 — Ці верыць, што ўсё будзе добра
6 лютага ў Менску пачаўся суд над рэдактаркай Касьцюговай і дасьледчыцай Кузінай
Працэс праходзіць у Менскім гарадзкім судзе. У залежнасьці ад ролі Валерыю Касьцюгову і Тацяну Кузіну абвінавачваюць па трох артыкулах КК:
- ч. 1 арт. 357 («дапамаганьне дзеяньням, учыненым з мэтай захопу ўлады»),
- ч. 3 арт. 361 («заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы») і
- ч. 3 арт. 130 («распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці»).
Справу палітзьняволеных жанчын разглядае судзьдзя Менскага гарадзкога суду Дзіна Кучук, паведамляюць БАЖ і Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць рэдактарку Касьцюгову і дасьледчыцу Кузіну- Валерыя Касьцюгова — паліталягіня, заснавальніца і рэдактарка сайта экспэртнай супольнасьці «Наше мнение», рэдактарка і аўтарка «Белорусского ежегодника» і кіраўніца групы экспэртаў па маніторынгу «Беларусь у фокусе». Яе затрымалі 30 чэрвеня 2021 году.
- Тацяна Кузіна працавала ў ЭГУ, была каардынатаркай франка-беларускага факультэту палітычных і адміністрацыйных навук, кіравала аддзелам грамадзкіх і замежных сувязяў, была выканаўчым дырэктарам Беларускага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў (BISS), таксама ў розныя гады супрацоўнічала з многімі навукова-дасьледчымі цэнтрамі і арганізацыямі грамадзянскай супольнасьці.
- Тацяна Кузіна брала ўдзел у дасьледаваньні пра ўдзел грамадзян у грамадзкіх абмеркаваньнях, аналізавала электронныя пэтыцыі ў кантэксьце правоў чалавека.