З аэрадрому «Лунінец» каля мяжы з Украінай 5 лютага перабазавалі 12 гелікоптэраў Паветрана-касьмічных сілаў РФ, паведамляе маніторынгавая група «Беларускі Гаюн».
Гелікоптэры з аэрадрому «Лунінец» перагналі на аэрадром «Мачулішчы» пад Менскам. Сярод іх — Мі-8 і Мі-24. Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», гэта адбылося раніцай 5 лютага ў пэрыяд паміж 09:00 і 10:30.
Гаворка ідзе пра гелікоптэры, якія 19 студзеня перакінулі з Мачулішчаў у Лунінец. Тады Расея разьмясьціла за 50 км ад украінскай мяжы 11гелікоптэраў ПКС РФ. Цяпер жа яны ўсе вярнуліся назад.
На гэтым тыдні ў Беларусі скончыліся сумесныя з Расеяй лётна-тактычныя манэўры, паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуска-расейскія лётныя вучэньні цяпер ідуць паблізу мяжы з Польшчай і Ўкраінай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведкі расказалі пра «выбух» ля Маладэчна. «Беларускі Гаюн» паведаміў аб пажары рухавіка на расейскім самалёце МіГ-31К