Ужо сёньня: народзіны Рональда Рэйгана, Аркадзя Куляшова і Аляксандра Лукашука

Аляксандар Лукашук

Падзеі 6 лютага ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

6 лютага 1928 году нарадзіўся беларускі мастак Уладзімер Стальмашонак. Ён стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў, Якуба Коласа і Рыгора Шырмы. Мастак памёр 7 чэрвеня 2013 году.

Уладзімер Стальмашонак

Таксама ў гэты дзень

1191 — рымскі папа Клімэнт III зацьвердзіў статут Тэўтонскага Ордэна

1848 — выйшаў у сьвет «Маніфэст Камуністычнай партыі» Карла Маркса

1920 — у Слуцку выйшаў першы нумар газэты «Наша каляіна», органа арганізацыі «Папараць-кветка».

1921 — выйшаў дэкрэт, які надаў беларускай, габрэйскай (ідыш), польскай і расейскай мовам статус дзяржаўных у БССР

Герб БССР у 1927–1937 гадах. Надпісы на ўсіх дзяржаўных мовах

1922 — у РСФСР ствараецца палітычная спэцслужба — Галоўнае алітычнае ўпраўленьне пры НКВД (ГПУ).

У гэты дзень нарадзіліся

1800 — Ігнат Кулакоўскі, беларускі і польскі паэт, этнограф, пэдагог.

1898 — Леў Акіншэвіч, беларускі і ўкраінскі правазнаўца і гісторык.

1906 — Тамаш Падзява, грэка-каталіцкі сьвятар-марыянін, філёзаф, тэоляг, публіцыст, рэлігійна-культурны дзяяч, вязень савецкіх канцлягераў.

1911 — Рональд Рэйган, 40 прэзыдэнт ЗША.

1914 — беларускі паэт і журналіст Тодар Лебяда.

1914 — народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў. Перакладчык клясычнай паэзіі з расейскай, украінскай ды іншых моваў, суаўтар сцэнараў шэрагу фільмаў. У 1947–1978 гадах Куляшоў быў дэпутатам Вярхоўнага Савету БССР.

Аркадзь Куляшоў

1945 — Боб Марлі, ямайскі сьпявак і гітарыст, найбольш вядомы выканаўца ў стылі рэгі.

1955 — Аляксандар Лукашук, пісьменьнік, рэдактар, журналіст, публіцыст і перакладчык. 7-ы кіраўнік беларускай службы Радыё «Свабода» (з 1999 году). Ляўрэат літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» (2011) і прэміі імя Алеся Адамовіча (2018).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рука Свабоды. Аляксандар Лукашук разьвітваецца з Радыё Свабода

У памяці

1918 — памёр Густаў Клімт, аўстрыйскі мастак.

2020 — памёр Керк Дуглас, амэрыканскі кінаактор і прадусар, продкі якога паходзілі зь Беларусі, бацька актора Майкла Дугласа