Дыпляматычныя крыніцы, якія ўважліва сачылі за візытам палітыка, якога празвалі «апошнім дыктатарам Эўропы», паведамілі The NewsHawks, што, хоць падчас візыту Лукашэнкі абмяркоўвалася шмат пытаньняў, літый быў фактарам прыцягненьня для лідэра, які ня меў трывалых сувязяў у Афрыцы з краінамі на поўдзень ад Сахары да гэтага часу.
Крыніцы выданьня гавораць аб тым, што літый быў прадметам абмеркаваньня на прыватных перамовах Аляксандра Лукашэнкі і Эмэрсана Мнангагвы.
Пасьля таго, як Зымбабвэ стала краінай з найбуйнейшымі радовішчамі літыю ў Афрыцы, яна пачала прыцягваць ліхаманку на «белае золата» з усяго сьвету, у тым ліку з Кітая, найбуйнейшага імпартэра літыя. За апошнія гады Кітай быў найбуйнейшым спажыўцом літый-іённых батарэй. Гэта таксама бясспрэчны лідэр вытворчасьці акумулятараў у сьвеце, з найбуйнейшым вытворцам акумулятараў Contemporary Amperex Technology Co.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі тыдня ад Карбалевіча: Лукашэнка ў Зымбабвэ, Пазьняк ва Ўкраіне, перамога Сабаленкі. ВІДЭАЛітый, важны кампанэнт аўтамабільных акумулятараў, а таксама акумулятараў мабільных партатыўных прылад, дзейнічае як асяродзьдзе для захоўваньня энэргіі.
Па апошніх дадзеных, у Лацінскай Амэрыцы знаходзіцца 60% усіх выяўленых рэсурсаў літыю ва ўсім сьвеце. Яны месьцяцца ў асноўным у Балівіі, Аргентыне і Чылі, часам іх называюць «літыевым трохкутнікам».
У траўні 2022 году на фоне вайны Расеі супраць Украіны Чылі і Аргентына заявілі, што спыняюць пастаўкі ў Расею літыю, трэцяга элемэнту табліцы Мендзялеева, у выніку чаго ў Расеі, галоўнага саюзьніка Беларусі, пачаліся цяжкасьці з вытворчасьцю акумулятараў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькі каштуе рэпутацыя? Да паўторнага візыту Лукашэнкі ў ААЭ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эмэрсан Мнангагва назваў Лукашэнку братам. Што піша прэса Зымбабвэ пра візыт дэлегацыі зь Менску