У Кіеве праходзіць разьвітаньне зь беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым, які загінуў пад Вуглядарам

Разьвітаньне з Эдуардам Лобавым пачалося а 14-й гадзіне 4 лютага ў Галоўным касьцёле Кіева па адрасе: вуліца Касьцёльная, 17.

Пасьля цела беларускага добраахвотніка, які загінуў 26 студзеня пад Вуглядарам, павязуць у Варшаву, час разьвітаньня там будзе вядомы пазьней.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «За дзьве гадзіны да сьмерці Эдуард перастраляў расейскі дэсант». Сябры і пабрацімы пра загінулага добраахвотніка Лобава

Хто такі Эдуард Лобаў

Эдуард служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленьні Кіеўскай вобласьці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам.

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе. Да дзейнасьці «Маладога Фронту» далучыўся пасьля вяртаньня з войска. Службу праходзіў у 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе ў Віцебску.

У 2011 годзе Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле артыкула «Хуліганства» разам зь лідэрам «Маладога Фронту» Зьмітром Дашкевічам. Выйшаў на волю 18 сьнежня 2014 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі пачалася вайна, ён мяне ўвесь час суцяшаў». Размова з маці загінулага добраахвотніка Эдуарда Лобава

У 2015 годзе Лобаў таемна пераехаў ва Ўкраіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі. Тады ён уваходзіў у склад добраахвотніцкага батальёна «Правага сэктару», які быў разьмешчаны пад Марыюпалем. У 2015 годзе ён наступным чынам тлумачыў свой удзел у баявых дзеяньнях:

«Я не за свабоду Ўкраіны ваяваць ехаў, а за свабоду Беларусі. Бо калі Арда не атрымае па зубах тут, на Данбасе, яна пойдзе далей, і Беларусь, я абсалютна перакананы, будзе праглынутая, як і Крым, за пару дзён».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра баі за Вуглядар Данецкай вобласьці, дзе загінуў Эдуард Лобаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грошы на пахаваньне беларускага добраахвотніка ва Ўкраіне Эдуарда Лобава сабралі меней чым за суткі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускага добраахвотніка Эдуарда Лобава, які загінуў пад Вуглядарам, пахаваюць у Варшаве
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў пад Вуглядарам