Пра гэта Newsweek заявіў намесьнік прэсавага сакратара Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША Шон Дэвіт.
Прэсавы сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў назваў «качкай» сьцьвярджэньні аб тым, што ЗША прапаноўвалі падобны плян.
Неназваны супрацоўнік ЦРУ заявіў, што сьцьвярджэньні NZZ аб тым, што Бэрнс тайна наведаў Маскву ў студзені і прапанаваў ад Вашынгтону саступку Ўкраінай 20% тэрыторыі ў абмен на спыненьне вайны, «цалкам ілжывымі».
Намесьнік сталага прадстаўніка Расеі пры ААН Дзьмітрый Палянскі сказаў, што ня можа «камэнтаваць здагадкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША раяць Украіне адкласьці контрнаступ да завяршэньня паставак амэрыканскай зброі і падрыхтоўкі вайскоўцаў, — ReutersШвайцарская газэта Neue Zürcher Zeitung са спасылкай на двух нямецкіх палітыкаў раней паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у студзені даручыў кіраўніку ЦРУ Уільяму Бэрнсу ацаніць гатоўнасьць Расеі і Ўкраіны да мірных перамоваў.
Паводле крыніц выданьня, Бэрнс наведаў Кіеў і Маскву, дзе Ўкраіне прапанаваў «мір у абмен на зямлю», а Расеі — «зямлю ў абмен на мір». Пад «зямлёй» мелася на ўвазе каля 20% тэрыторыі Ўкраіны, што супастаўна з Данбасам, сьцьвярджалі крыніцы газэты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік ЦРУ: Сі Цзіньпін загадаў кітайскім вайскоўцам падрыхтавацца да ўварваньня на Тайвань да 2027 годуІ Масква, і Кіеў прапанову адхілілі, адзначала NZZ. Украіна адмовілася ад падзелу сваіх тэрыторыяў. Расея ж лічыць, што ў доўгатэрміновай пэрспэктыве выйграе вайну.
Як сьцьвярджаюць крыніцы выданьня, пасьля «правалу» дыпляматычнай місіі Бэрнса Байдэн вырашыў ухваліць пастаўку Ўкраіне танкаў «Абрамс». Гэтае рашэньне, у сваю чаргу, разблякавала пастаўкі нямецкіх танкаў «Леапард» Украіне.
Краіны Захаду ня раз падкрэсьлівалі, што мэта вайсковай падтрымкі Кіева — максымальна ўзмацніць пазыцыі Ўкраіны перад магчымымі мірнымі перамовамі.
І Масква, і Кіеў апошнім часам гавораць аб магчымасьці весьці перамовы. Пры гэтым кожны бок мае свае ўмовы. Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі неаднаразова падкрэсьліваў, што Кіеў мае намер вярнуць усе страчаныя тэрыторыі, у тым ліку анэксаваны Крым. Крэмль настойвае на прызнаньні ў складзе РФ новых захопленых рэгіёнаў Украіны.