Увод другога энэргаблёку БелАЭС у прамысловую эксплюатацыю заплянаваны на другое паўгодзьдзе 2023 году.
Гэтую заяву намесьнік міністра энэргетыкі Міхаіла Міхадзюка перадае БелТА.
Першае пробнае ўключэньне ў сетку плянуецца ў сакавіку-красавіку. Потым будуць праводзіцца выпрабаваньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўрарадыё: На Беларускай АЭС магло адбыцца апраменьваньне пэрсаналу. Мінэнэрга абвяргае«Пасьля таго, як мы выйдзем на 100% магутнасьці і правядзём усе належныя выпрабаваньні, яшчэ трэба будзе этап досьледна-прамысловай эксплюатацыі. І фіналам усяму будзе падпісаньне акту ўводу ў эксплюатацыю. Увод чакаецца ў другім паўгодзьдзі», — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады пачалі абмяркоўваць пабудову 3-га блёку Астравецкай АЭС, хаця першы пастаянна дае збоіПершы энэргаблёк БелАЭС быў уведзены ў прамысловую эксплюатацыю 10 чэрвеня 2021 году.