2 лютага ў Баранавічах сілавікі прыйшлі да Мікалая Чарнавуса-малодшага, дома ў яго правялі ператрус, паведамляе «Вясна».
Па інфармацыі ад суседзяў, а 6-й раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваньнем адчыніць дзверы. Пасьля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за сьпінай.
Па папярэдняй інфармацыі, сёньня над Чарнавусам адбудзецца суд паводле адміністрацыйнага пратакола. Пакуль невядома, у чым дакладна яго вінавацяць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справу за непадпарадкаваньне міліцыі супраць Чарнавуса спыніліУ Фаніпалі масава затрымліваюць людзей за ўдзел у мітынгах у жніўні 2020 года
У Фаніпалі пад Менскам сілавікі затрымліваюць людзей у рамках крымінальнай справы па артыкуле 324 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Прычына — удзел у мітынгах у жніўні 2020 года, паведаміў праваабарончы цэнтар «Вясна».
«Высьветлілася, што супрацоўнікі ГУБАЗіК ідэнтыфікуюць людзей па відэа, якое зафіксавала мітынг. На запіс трапіў увесь натоўп — больш за 600 чалавек», — удакладнілі ў ПЦ «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 лютага: затрымалі аўтара мэмаў на тэлеграм-канале «Па-беларуску»