Праўладны Тэлеграм-канал «Пул Первого» апублікаваў відэаролік разьвітаньня з Аляксандрам Лукашэнкам пасьля завяршэньня яго візыту ў Зымбабвэ.
У склад зымбабвійскай роты ганаровай варты ўваходзіць казёл зь мянушкай Хумала. Ён зьяўляецца талісманам зымбабвійскай арміі. Ён мае афіцыйнае званьне малодшага шэраговага, атрымлівае заробак і права на вайсковае ўшанаваньне ў выпадку сьмерці.
Хумала навучаны маршыраваць пад музыку, ён носіць вайсковую форму — папону з абрэвіятурай ZNA (Zimbabwe National Army — «Нацыянальнае войска Зымбабвэ»).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эмэрсан Мнангагва назваў Лукашэнку братам. Што піша прэса Зымбабвэ пра візыт дэлегацыі зь Менску ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скасаваўшы дамовы ў галіне адукацыі з Польшчай і Францыяй, Беларусь падпісала падобнае пагадненьне з Зымбабвэ