Кіраўнік фракцыі «Слуга народу» Давід Арахамія сёньня паведаміў, што «будзе інфармаваць грамадзкасьць пра анансаваныя веснавыя пасадкі». Ён пацьвердзіў, што адначасова прайшлі ператрусы ў Падатковай службе Ўкраіны, было распачатае расьсьледаваньне ў дачыненьні да службовых асобаў Міністэрства абароны па справе аб дзяржзакупках, а таксама прайшлі ператрусы ў алігарха Ігара Каламойскага і народнага дэпутата ад забароненай ва Ўкраіне партыі «Апазыцыйная плятформа — За жыцьцё», кіеўскага бізнэсоўца-забудоўшчыка Вадзіма Сталара, а таксама «цэлая сэрыя негалосных сьледчых дзеяньняў» у іншых асобаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар унутраных спраў Украіны падаў у адстаўку. За тыдзень да гадавіны забойства Шарамета«Краіна ў час вайны будзе мяняцца. Калі нехта не гатовы да пераменаў, то дзяржава сама прыйдзе і дапаможа ім зьмяніцца», — падкрэсьліў Арахамія.
Як паведаміў Авакаў, ператрусы ў яго былі зьвязаныя з закупкамі францускіх верталётаў Airbus у тыя часы, калі ён займаў пасаду міністра.
«Скончылі ператрус па аварыі верталёта. Глядзелі кантракты Airbus 6-гадовай даўнасьці. Натуральна, нічога», — адзначыў ён, дадаўшы, што кантракты на закупку верталётаў зацьвярджалі ўрад Украіны і Вярхоўная Рада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У катастрофе верталёта пад Кіевам загінула кіраўніцтва МУС УкраіныРасьсьледаваньне СБУ і ДБР зьвязанае з аварыяй верталёта ў Браварах пад Кіевам 18 студзеня. У выніку катастрофы, у якой верталёт упаў на дзіцячы садок, загінулі 14 чалавек, у тым ліку кіраўнік МУС Украіны Дзяніс Манастырскі і яго першы намесьнік Яўген Енін.
Кіраўніцтва МУС ляцела на верталёце Super Puma з бартавым нумарам 54. Вытворчасьцю гэтых верталётаў займалася француская авіякампанія Aеrospatiale, іх выпускаюць з 1978 году.
У 2018 годзе, пры папярэднім прэзыдэнце Ўкраіны Пятру Парашэнку, краіна атрымала некалькі верталётаў Super Puma для патрэбаў МУС і Дзяржкамітэту па надзвычайных сытуацыях ад францускага канцэрну Airbus.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым запомніўся і што казаў пра Беларусь кіраўнік МУС Украіны, які загінуў у авіякатастрофеУкраінскае выданьне «Нашы грошы» паведамляла, што кантракт быў заключаны на куплю як новых, так і ўжываных верталётаў — пасьля таго як ад іх адмовілася Нарвэгія, дзе адзін з набытых Super Puma разьбіўся падчас палёту на свідравальную ўстаноўку ў Паўночным моры, у выніку загінулі 13 чалавек. Выданьне выказвала сумневы ў тым, што ўгода была выгадная для Ўкраіны: верталёты пасьля аварыі ў Нарвэгіі не лічыліся надзейнымі.
Сьледчыя СБУ вылучылі некалькі вэрсіяў катастрофы ў Браварах, сярод іх:
- парушэньне правілаў палётаў;
- тэхнічная няспраўнасьць верталёта,
- наўмысныя дзеяньні па яго зьнішчэньні.