Салігорскага сьледчага судзяць за махлярства і хабарніцтва

Аляксандар Шаляпень

У судзе Менскага раёну разглядаецца справа салігорскага сьледчага Аляксандра Шаляпеня.

Сьледчага абвінавачваюць у атрыманьні хабару, махлярстве і бязьдзейнасьці, піша выданьне «Наша Ніва». Па стане на 2021 год ён быў намесьнікам начальніка ўпраўленьня ў Салігорскім РАСК.

Судзіць Шаляпеня Антон Колабаў, які раней неаднаразова разглядаў палітычна матываваныя справы.

Сутнасьць справы, па якой абвінавачваецца Шаляпень, невядомая.

У 2021 годзе Аляксандар Шаляпень браў удзел у круглым стале з замежнымі калегамі на тэму «Арганізацыя працэсуальнага кіраўніцтва і кантролю за ажыцьцяўленьнем затрыманьня, прымяненьня мераў стрыманьня». У ходзе гэтага круглага стала ўдзельнікі далі высокую ацэнку стандартам работы ў гэтым напрамку ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 27 студзеня: яшчэ аднаго беларуса затрымалі за размову ў чат-рулетцы; 2 гады калёніі за камэнтар у справе Зельцара