Як паведаміла амбасада ЗША, Робін Даніган на сустрэчы са Сьвятланай Ціханоўскай абмеркавала падзеі ў Беларусі і Ўкраіне і запэўніла, што падтрымка ЗША беларускай дэмакратыі і сувэрэнітэту застаецца такой жа моцнай, як і раней.
На мінулым тыдні намесьніца дзяржаўнага сакратара ў палітычных пытаньнях ЗША Вікторыя Нуланд заявіла, што дзярждэпартамэнт «шукае адпаведнага, прафэсійнага кандыдата» на пасаду спэцыяльнага прадстаўніка па Беларусі. Яна дадала:
«Я б не сказала, што мы дасягнулі відавочнага посьпеху. Але і інтэнсіўна працавалі зь беларускай апазыцыяй і спадарыняй Ціханоўскай, сакратар бачылася зь ёй рэгулярна. Такім чынам, мы працягваем працаваць над гэтым, і я спадзяюся, што ў недалёкай будучыні ў нас з вамі будзе з кім пагаварыць».
- Злучаныя Штаты прыпынілі дзейнасьць сваёй амбасады ў Менску неўзабаве пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне ў леташнім лютым.
- Былая прадстаўніца ЗША Джулі Фішэр пакінула сваю пасаду ў чэрвені 2022 году, рэжым Лукашэнкі забараніў ёй выконваць абавязкі амбасадара ў Менску.