Пры гэтым Байдэн паабяцаў наведаць Польшчу — найважнейшага саюзьніка Кіева, паведамляе Голас Амэрыкі.
«Не», — коратка адказаў Байдэн, камэнтуючы ў Белым доме пытаньне журналіста аб тым, ці падтрымлівае прэзыдэнт адпраўку ва Ўкраіну зьнішчальнікаў F-16.
У гэтым месяцы заходнія краіны пасьля доўгіх абмеркаваньняў пагадзіліся адправіць Украіне сучасныя танкі.
Узмацненьне падтрымкі абудзіла ў Кіеве надзею на тое, што неўзабаве ўкраінцы змогуць атрымаць самалёты F-16 для падтрымкі сваіх ВПС, але гэтае пытаньне па-ранейшаму актыўна абмяркоўваецца на Захадзе.
Напярэдадні першай гадавіны поўнамаштабнага расейскага ўварваньня 24 лютага растуць чаканьні, што Байдэн можа адправіцца ў Эўропу ў знак падтрымкі альянсу. Польшча знаходзіцца ў цэнтры намаганьняў як цэнтар лягістыкі, пастаўшчык зброі і ключавы саюзьнік ЗША ва Ўсходняй Эўропе.
«Я зьбіраюся паехаць у Польшчу. Праўда, ня ведаю, калі», — сказаў Байдэн журналістам, калі яго спыталі пра паездку.
Міністар абароны Ўкраіны на мінулым тыдні заявіў, што цяпер ён будзе настойваць на пастаўцы заходніх зьнішчальнікаў чацьвёртага пакаленьня, такіх як амэрыканскія F-16, пасьля таго як Кіеву ўдалося дабіцца атрыманьня танкаў.
Прэм’ер-міністар Польшчы Матэвуш Маравецкі 30 студзеня прапанаваў перадаць Украіне зьнішчальнікі F-16 са згоды NATO — пра гэта ён паведаміў 30 студзеня на прэсавай канфэрэнцыі ў Седльцах.
«Як гэта было некалькі месяцаў таму ў кантэксьце МіГаў, любыя іншыя самалёты будуць укараняцца і, магчыма, перадавацца ў каардынацыі з краінамі NATO. Тут мы будзем дзейнічаць у поўнай каардынацыі», — сказаў кіраўнік польскага ўраду.
Раней дырэктар Эўразійскага цэнтру Атлянтычнай рады выказаў здагадку, што ЗША спатрэбіцца шэсьць-восем месяцаў, каб прыняць рашэньне аб прадастаўленьні Ўкраіне сваёй сучаснай авіяцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча са згоды NATO можа датэрмінова даць Украіне зьнішчальнікі F-16Раней у панядзелак прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся ў Мікалаеве з прэм’ер-міністрам Даніі Мэтэ Фрэдэрыксэнам. Гэтае наведваньне стала адным зь вельмі нямногіх візытаў замежных лідэраў у раён, разьмешчаны недалёка ад лініі фронту.
Падчас сустрэчы Зяленскі заявіў, што Расея не спыняе сваіх атак на лініі фронту на ўсходзе Ўкраіны і перакідвае туды ўсё больш байцоў з ПВК «Вагнэр».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі пачынаецца тыднёвая трэніроўка аб’яднанага камандаваньня «рэгіянальнай групоўкі войскаў»