У Аўганістане налічваецца 40 дзяржаўных і 150 прыватных унівэрсытэтаў. Найбліжэйшыя прыёмныя іспыты ў афганскіх ВНУ павінны прайсьці ў канцы лютага.
Раней, у сьнежні 2022 году, у Афганістане быў прыпынены доступ ва ўнівэрсытэты для ўжо залічаных студэнтак. Таксама ўрад "Талібан«у забараніў жанчынам працаваць у няўрадавых арганізацыях — іх у краіне каля 180. З прычыны гэтай забароны ААН прыпыніла частку гуманітарных праграм у краіне. «Талібан» таксама закрыў дзяўчынкам доступ у старэйшыя клясы ў большасьці школ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кабуле забілі былую дэпутатку афганскага парлямэнту, якая выказвалася супраць уведзеных талібамі законаўСусьветная супольнасьць рэзка асуджае парушэньні правоў жанчын у Афганістане пасьля прыходу руху «Талібан» да дзяржаўнай улады. Замежныя ўрады, у тым ліку ЗША, заявілі, што "Талібан«у неабходна зьмяніць палітыку ў адносінах да адукацыі жанчын, перш чым краіны змогуць разгледзець пытаньне аб афіцыйным прызнаньні адміністрацыі талібаў. Кіраўнік дыпляматыі Эўразьвязу Жузэп Бурэль назваў прыгнёт паводле палавой прыкметы «злачынствам супраць чалавечнасьці».
- Пасьля прыходу да ўлады ў жніўні 2021 году талібы абяцалі датрымліваць правы жанчын, але неўзабаве сталі ўводзіць абмежаваньні. У верасьні 2021 году яны зьмянілі правілы для ўнівэрсытэтаў: мужчыны і жанчыны сталі абавязаныя вучыцца асобна і прыходзіць на заняткі ў адпаведнасьці са строгім дрэс-кодам, які прадугледжвае поўнае захаваньне традыцый ісламу ў разуменьні талібаў.
- Ісламісты ліквідавалі міністэрства па справах жанчын, якое існавала 20 гадоў, абмежавалі доступ да школьнай адукацыі для дзяўчынак, забаранілі жанчынам займацца спортам, тэлевядучых абавязалі насіць хіджаб.
- Рух «Талібан» прызнаны тэрарыстычным у многіх краінах сьвету.