Падзеі апошніх тыдняў прымусілі часова прыпыніць працэс набыцьця Швэцыяй паўнапраўнага сяброўства ў NATO, заявіў міністар замежных спраў Швэцыі Тобіас Більстрэм у інтэрвію мясцовым СМІ.
Ён дадаў, што афіцыйны Стакгольм працягвае спробы зрушыць працэс зь мёртвага пункту.
Па словах міністра, яго ведамства прыклала шмат намаганьняў, каб зьмякчыць абурэньне, выкліканае пратэстам у Стакгольме, і чакае, што антышвэдзкія настроі зьменяцца. На мінулым тыдні пратэстоўцы ў Стакгольме спалілі Каран перад амбасадай Турэччыны. Гэта выклікала абурэньне прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана, які заявіў, што не пагодзіцца на ўступленьне Швэцыі ў NATO пры цяперашніх умовах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Турэччыны адмовіўся падтрымаць уступленьне Швэцыі ў NATOАгенцтва Xinhua паведамляе, што ў апытаньні, праведзеным у Турэччыне, 92,5% рэспандэнтаў выказаліся за тое, каб Анкара не давала згоды на ўступленьне Швэцыі.
На люты плянавалася сустрэча прадстаўнікоў Турэччыны з прадстаўнікамі Швэцыі і Фінляндыі, якая мела вырашыць апошнія пытаньні ў справе ўступленьня ў NATO, аднак цяпер яе перанесьлі.
Раней пытаньні Турэччыны тычыліся курдзкіх уцекачоў, якія знайшлі палітычны прытулак у Швэцыі. Анкара называе іх удзельнікамі тэрарыстычных груповак і патрабавала ад Стакгольму іх выдачы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Швэцыі двух братоў прызналі вінаватымі ў шпіянажы на карысьць Расеі. Адзін зь іх атрымаў пажыцьцёвы тэрмін ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэцыя пераняла старшынёўства ў Эўразьвязе