«Беларусбанк» уводзіць абмежаваньні па апэрацыях з плацёжнымі картамі для абароны ад ашуканцаў

Аддзел «Беларусбанку» ў цэнтры Менску

Раней банк ужо устанавіў абмежаваньне на грашовыя пераводы з выкарыстаньнем некаторых картак.

З 2 лютага абмежаваньні на грашовыя пераводы з выкарыстаньнем картак у памеры 400 рублёў па картках клюбу «Бархат» і ў памеры 3000 рублёў па іншых дэбэтавых картках банку на суткі працягнуць дзейнічаць і пры пераводах паміж карткамі аднаго кліента, а таксама на карткі «любімых» асабістых нумароў.

«Беларусбанк» нагадвае, што гэтае абмежаваньне кліент — уладальнік рахунку можа адмяніць, патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтар па нумары 147 або напісаўшы пісьмовую заяву ва ўстанове банку.

Таксама з 2 лютага банк зьмяняе памеры абмежаваньняў па пераводах грашовых сродкаў для атрыманьня наяўных па кодзе ў банкаматах (перавод «Хуткі»).

Цяпер мінімальная аднаразовая сума пераводу павінна складаць 10 рублёў, максымальная — 100.

Гэтыя меры банк уводзіць для абароны сваіх кліентаў і мінімізацыі выпадкаў крадзяжу ашуканцамі грашовых сродкаў з рахункаў кліентаў.

Акрамя таго, банк нагадвае сваім кліентам, што трэція асобы ні ў якім разе не павінны ведаць рэквізыты банкаўскай плацёжнай карты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэскае адгалінаваньне Raiffeisenbank 15 лютага спыніць супрацоўніцтва зь Беларусьсю
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы часьцей зарабляюць менш за 400 рублёў у месяц, чым больш за 5000. Белстат пра заробкі