У Вільні адзначылі 700-годзьдзе гораду. ФОТА
Гадзіньнік на сцэне, які адлічваў амаль два гады адваротны час да сьвяткаваньня 700-годьдзя Вільні.
Катэдральная плошча ў Вільні, дзе праходзіла асноўнае сьвяткаваньне.
Графічная праекцыя ліста Гедзіміна. Дзень нараджэньня Вільні адлічваецца менавіта ад даты, калі назва гораду згадвалася ў лісьце князя Вялікага княства Літоўскага Гедзіміна да эўрапейскіх гарадоў. Да нашых дзён не дайшло ніводнага арыгіналу лістоў Гедзіміна, таму копія, зробленая ў Рызе неўзабаве пасля атрыманьня ліста, зьяўляецца найбольш дакладным дакумэнтам аб нараджэньні Вільні.
Выгляд адной з галоўных плошчаў Вільні — Катэдральнай. На гэтым месцы калісьці разьмяшчаўся замак. На гары, якая побач, знаходзіўся Верхні замак, ад якога захавалася так званая Вежа Гедзіміна. На сьвята яе падсьвяцілі ліхтарамі.
Канцэрт на Катэдральнай плошчы.
Графічная праекцыя князя Гедзіміна.
Фрагмэнт канцэрту
Вежа Гедзіміна.
Разам са сьвяткаваньнем ў Вільні праходзіць Фэстываль сьвятла. У сувязі з гэтым па старым горадзе расставілі сьветлавыя інсталяцыі ад розных мастакоў сьвету.
Сьветлавы слуп у цэнтры старога гораду.
Адна зь інсталяцый Фэстывалю сьвятла.
Сьветлавая інсталяцыя.
Сьветлавая інсталяцыя.
Помнік князю Гедзіміну таксама абыгралі па-мастацку.
Графічная праекцыя на віленскім унівэрсытэцкім касьцёле Сьвятых Янаў.