Праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляе пра пашырэньне сьпісу экстрэмісцкіх фармаваньняў.
Групы грамадзян, аб’яднаныя пад назвамі «Кардынацыйная рада»; «Каманда Сьвятланы Ціханоўскай», якая складаецца з «Офісу Сьвятланы Ціханоўскай» і «Прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай»; «Аналітыкі Сьвятланы Ціханоўскай» (у тым ліку члены закрытага Telegram-рэсурсу «Analityki ST»), прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваньнямі.
Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, гэтае рашэньне вынесенае за «публічныя заклікі да санкцый, арганізацыю дзейнасьці па падрыхтоўцы да зьдзяйсьненьня замахаў на сувэрэнітэт і грамадзкую бясьпеку Рэспублікі Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Ініцыятыву «Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва» прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем»«Які суд? Гэта цырк». Латушка пра «завочны суд» над ім, Ціханоўскай ды іншымі фігурантамі «справы Каардынацыйнай рады»Раней, 20 студзеня, МУС абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
У сьпіс дадалі дырэктара — галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну, экс-дырэктара БелаПАН Зьмітра Наважылава, былога намесьніка дырэктара Андрэя Аляксандрава і яго жонку Ірыну Злобіну, а таксама яшчэ 34 чалавекі.
Паводле стану на 20 студзеня ў сьпісе было 2350 фізычных асоб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: СК Беларусі сёлета зарэгістраваў ужо 4300 «экстрэмісцкіх» злачынстваў