Прысутнічае на працэсе, сярод іншых, журналіст інфармацыйнага агенцтва БелТА.
Паводле яго інфармацыі, 25 студзеня пачалі дапытваць сьведак. Хто выступае ў гэтай якасьці, наўмысна не раскрываецца «ў мэтах захаваньня таямніцы сьледзтва».
«Анджэй Пачобут шмат гадоў працаваў у нелегальнай арганізацыі, якая нібыта аб’ядноўвае палякаў у Беларусі. Даказана, што фігурант справы зьбіраў інфармацыю ў інтарэсах замежных арганізацый. Ён таксама заклікаў да санкцый супраць Беларусі, садзейнічаў гераізацыі Арміі Краёвай. За гэта яму пагражае да 12 гадоў пазбаўленьня волі», — піша дзяржаўнае інфармагенцтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта помста рэжыму за ўласны страх»,— Ціханоўская пра суд над журналістам ПачобутамПасьля неаднаразовых адтэрміновак суд над журналістам і грамадзкім актывістам пачаўся 16 студзеня. На працэс прызначаны судзьдзя Дзьмітры Бубенчык. Вядома, што палітвязьню прапаноўвалі напісаць прашэньне аб памілаваньні на імя Лукашэнкі, але ён адмовіўся.
Пачобут праходзіць фігурантам дзьвюх крымінальных спраў: «заклікі да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (арт. 361 КК) і «распальваньне варожасьці» (арт. 130 КК).
Летась 4 кастрычніка Камітэт дзяржбясьпекі дадаў журналіста ў сьпіс асобаў, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 году разам зь іншымі актывістамі польскай нацыянальнай меншасьці, дома адбыўся шматгадзінны ператрус. З таго часу ён за кратамі: спачатку ў сьледчай турме Жодзіна, пасьля — у СІЗА № 1 Менску, ад верасьня 2022-га — у СІЗА Горадні.
Праваабаронцы прызналі арыштанта палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марыў стаць адвакатам, іграў панк-рок. Сем фактаў пра Анджэя Пачобута, якога асудзілі на 8 гадоў