«Мы аддаем яму вельмі пільную ўвагу, бо гэта адлюстраваньне і ілюстрацыя шырокамаштабных рэпрэсій, якія рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае супраць уласнага насельніцтва. Так што, вядома, мы вельмі ўважліва сочым за гэтым, прымаем меры і рэагуем».
Паводле Стана, ЭЗ мае «некалькі інструмэнтаў» для рэагаваньня на сытуацыю з палітзьняволенымі ў Беларусі. Ён нагадаў, што ўжо ўведзеныя санкцыі «супраць тых, хто ўдзельнічае або падтрымлівае рэпрэсіі, у тым ліку судовай улады, якая палітычна выкарыстоўваецца для перасьледу людзей за выказваньне свайго меркаваньня».
Акрамя таго, ЭЗ разглядае «і іншыя меры», а таксама ўзаемадзейнічае з партнэрамі на міжнародных форумах, каб «узмацніць палітычны ціск на рэжым Лукашэнкі з мэтай вызваленьня гэтых людзей».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля вызваленьня я не адчуў сябе свабодным». Гутарка з былым палітвязьнем пра зьдзекі ў калёніі«Мы заклікаем рэжым Лукашэнкі неадкладна вызваліць гэтых людзей і не працягваць рэпрэсіі, – заявіў Стана. – Пра гэта рэгулярна гавораць міністры замежных спраў краін Эўрапейскага Зьвязу. Дзяржавы — сябры ЭЗ таксама актыўныя ў гэтых адносінах. Мы выкарыстоўваем усе інструмэнты, якія ёсьць у нашым распараджэньні, у тым ліку асуджэньне і абмежавальныя меры, каб рэагаваць. І будзем працягваць гэта рабіць, таму што гэта непрымальна».
«Усе палітычныя зьняволеныя павінны быць вызваленыя разам з тымі, хто затрыманы і знаходзіцца пад вартай за мірны пратэст супраць Лукашэнкі, што пазбаўляе насельніцтва Беларусі свабоды і асноўных правоў», — падсумаваў прэс-сакратар Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў.
- Паводле праваабаронцаў, на 24 студзеня ў Беларусі 1437 палітвязьняў.