Мянчук Ільля Ясінскі раней працаваў акторам у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Апошнія два гады ён жыве ў Вільні:
«Дзе беларускае месца ў Вільні, для і пра беларусаў? Нам не хапае беларускіх івэнтаў, якія б нас аб’ядноўвалі», — прызнае гаспадар карчмы.
Так і зьявілася ідэя адкрыць месца, якое б падтрымлівала і фармавала беларускую супольнасьць:
«Мы не маглі прайсьці міма гістарычных падзеяў: у 2023 годзе споўнілася роўна 160 год з моманту, калі ў гэтым будынку зьбіраліся беларускія паўстанцы на чале з Каліноўскім», адзначае Ільля.
Усе працаўнікі карчмы — беларусы. У мэню — традыцыйныя беларускія стравы: каша з журавінамі, бульбяныя шарыкі, печаныя яблыкі. З напояў — пярцоўка, журавінная настойка.
«Шчыра веру, што такія месцы разбудзяць ў людзях цікавасьць да гісторыі, традыцый і культуры. Дарэчы, гісторыкі, якія наведвалі нас тут, усхвалявана глядзелі на месца і абяцалі, што абавязкова будуць у нас зь лекцыямі», — кажа Ільля Ясінскі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хто такі „маскаль“ Каліноўскага». Гісторык Абламейка пра словы Ціханоўскай і паўстаньні 1863 і 2020 ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Да гадавіны паўстаньня 1863-1864 гадоў Budzma склала падборку песень, прысьвечаных паўстаньню. АЎДЫЁ, ВІДЭА