Аргентына і Бразылія на наступным тыдні абвесьцяць, што пачынаюць працу над супольнай валютай, паведаміла ў нядзелю брытанскае выданьне Financial Times са спасылкай на міністра эканомікі Аргентыны Сэрхіё Маса.
Паводле Financial Times, Бразылія прапануе назваць супольную валюту sur (поўдзень). Яе мэта — узмацніць рэгіянальны гандаль і зьменшыць залежнасьць ад амэрыканскага даляра.
Палітыкі дзьвюх краінаў абмяркоўвалі плян наконт адзінай валюты ў 2019 годзе, але тады супраць такога праекту жорстка выступіў Цэнтральны банк Бразыліі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армія Ўкраіны ўпершыню трапіла ў топ-15 наймацнейшых у сьвеце паводле Global Firepower. Паглядзіце, на якім месцы беларускае войска