На сайце футбольнага клюбу «Шахцёр» са сьпісу кіраўнікоў выдалены спартовы дырэктар Уладзімер Нідэргаўс. Яшчэ раніцай 22 студзеня прозьвішча функцыянэра значылася ў сьпісе, піша «Трыбуна».
Раней стала вядома, што Нідэргаўс быў затрыманы ў Менску па падазрэньні ў махлярстве. Пра гэта паведаміў казахстанскі спартовы журналіст Айдын Кажахмет.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьцягі Беларусі і Расеі забаранілі на тэнісным турніры Australian Open ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакаяльныя» відэа спартоўцаў: прымус ці прагматызм. Камэнтуе кіраўнік Tribuna.com у Беларусі.