Паводле адной з ініцыятараў праекту, дзіцячай пісьменьніцы Ліліі Ільюшынай, мэтамі структуры, па аналёгіі з тым, як дзейнічаюць нацыянальныя інстытуты кнігі ў іншых краінах, могуць стаць арганізацыя продажу кніг і бібліятэк як за мяжой, так і ў Беларусі.
«Цыркуляцыя беларускай кнігі як стратэгічны напрамак», — цытуе яе BPN.
Другім кірункам пісьменьніца назвала прэзэнтацыю кніг, аўтараў, перакладчыкаў і іншых людзей, зьвязаных зь беларускай кнігай, на міжнародных мерапрыемствах: форумах, кірмашах, фэстывалях: «Арганізацыя магла б быць кулаком, які прабівае інтарэсы для беларускіх выдаўцоў».
Трэці названы кірунак — дапамога з пытаньнямі аўтарскіх правоў, у прыватнасьці на пераклады.
«Я дакладна ведаю, што ёсьць запыт у канкрэтных выдаўцоў, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі, на дапамогу: у сытуацыі, у якой зараз знаходзіцца краіна, ім вельмі цяжка камунікаваць у пытаньнях набыцьця правоў», — сказала Ільюшына.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнік электроннай бібліятэкі Kamunikat.org: «Выдаём кнігі для тысячаў беларусаў замежжа» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кнігПаводле сузаснавальніка ініцыятывы, філёзафа Паўла Баркоўскага, пасьля 2020 году як мінімум шэсьць недзяржаўных выдавецтваў страцілі магчымасьць працаваць у Беларусі ў выніку рэпрэсій з боку ўлад. Частка зь іх, напрыклад выдавецтва «Янушкевіч», аднавіла дзейнасьць за мяжой.
«Інстытут беларускай кнігі» ствараецца пры падтрымцы «Беларускага ПЭНу», Аб’яднанага пераходнага кабінэту і іншых структур як самастойная незалежная арганізацыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі ліцэнзіі ў Беларусі