Экспэрты інстытуту мяркуюць, што cыстэмы СПА, хутчэй за ўсё, былі ўсталяваныя спэцыяльна для публікацыі рэзанансных фота, каб папярэдзіць расейцаў аб небясьпецы, якую для іх уяўляе вайна з Украінай. Магчыма, такім чынам Крэмль хоча павялічыць колькасьць прыхільнікаў вайны сярод расейцаў і падрыхтаваць іх да далейшай мабілізацыі, адзначаецца ў справаздачы ISW.
Разам з тым, паводле дадзеных Bloomberg, усталяваньне сыстэм СПА на дахах будынкаў у Маскве можа казаць аб тым, што расейскія ўлады асьцерагаюцца нападаў украінскіх бесьпілётнікаў. Суразмоўцы агенцтва распавялі, што рашэньне аб СПА прынятае пасьля нападаў дронаў на вайсковыя аэрадромы пад Разаньню і Саратавам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Масквы паставілі зэнітны комплекс. Верагодна, «Панцыр-С1»Фатаздымкі і відэа зэнітных ракетных комплексаў, якія расейскія вайскоўцы ўсталявалі на дахах дамоў у цэнтры Масквы, непадалёк ад рэзыдэнцыі Ўладзіміра Пуціна ў Нова-Агарове і побач з аэрапортам Астаф’ева, сталі зьяўляцца ў расейскіх сацсетках некалькі дзён таму. Адна з сыстэмаў — «Панцыр С-1» — была ўсталяваная наўпрост на верталётнай пляцоўцы галоўнага будынку Міністэрства абароны Расеі. Раней на ўскраінах Масквы былі заўважаныя новыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны С-400.
Расейскія ўлады ўстаноўку сыстэмаў СПА не камэнтуюць. Прадстаўнік Крамля Дзьмітрый Пяскоў пераадрасаваў пытаньні журналістаў у Мінабароны. У камітэце абароны расейскай Думы фатаздымкі і відэа назвалі фэйкамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пэнтагон абвясьціў аб перадачы Ўкраіне новага пакету вайсковай дапамогі на 2,5 млрд даляраў