Старшыня Аб’яднанага камітэту начальнікаў штабоў ЗША генэрал Марк Мілі 20 студзеня паўтарыў сваё меркаваньне, што вайна Расеі супраць Украіны, хутчэй за ўсё, «скончыцца перамовамі», а не на полі бою.
«З вайсковага пункту гледжаньня я па-ранейшаму сьцьвярджаю, што выгнаць расейскія войскі з кожнай пядзі акупаванай Расеяй Украіны сёлета будзе вельмі і вельмі цяжка», — сказаў Мілі на прэсавай канфэрэнцыі на авіябазе Рамштайн пасьля сустрэчы міжнароднай кантактнай групы па абароне Ўкраіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайсковыя кіраўнікі ЗША і Ўкраіны абмеркавалі ваенныя пагрозы з тэрыторыі Беларусі«Што можа быць, дык гэта працяг абароны, стабілізацыя фронту. Думаю, што гэта можна зрабіць. Думаю, у залежнасьці ад пастаўкі і падрыхтоўкі ўсяго гэтага абсталяваньня. Я думаю, што ўкраінцы змогуць правесьці значную наступальную апэрацыю», — лічыць Мілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашэньне адправіць ва Ўкраіну танкі Leopard 2 не прынятае, — міністар абароны Польшчы