20 студзеня МУС абнавіла «пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці», паведамляе @pozirkonline.
У сьпіс дадалідырэктара — галоўнага рэдактара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыну Леўшыну, экс-дырэктара БелаПАН Дзьмітрыя Наважылава, былога намесьніка дырэктара Андрэя Аляксандрава і яго жонку Ірыну Злобіну.
У сьпісе таксама краязнаўца і журналіст Ігар Хмара.
Цяпер у сьпісе 2350 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Аляксандраў сустрэўся з бацькам. Ён і ягоная жонка Злобіна ўжо два гады за кратаміЛетась 6 кастрычніка Менскі абласны суд (судзьдзя Вячаслаў Тулейка, унесены ў санкцыйныя сьпісы краін Захаду) прызначыў 4 гады пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму Ірыне Леўшынай, 6 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму Дзьмітрыю Наважылаву, 14 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму Андрэю Аляксандраву, 9 гадоў калёніі ягонай жонцы Ірыне Злобінай.
Фігурантаў справы «БелаПАН» абвінавацілі ў стварэньні «экстрэмісцкага фармаваньня» па ч. 1 арт. 3611 КК (Аляксандраў, Леўшына, Наважылаў), «здрада дзяржаве» па ч. 1 арт. 356 (Аляксандраў, Злобіна), нявыплаце падаткаў у буйным памеры па ч. 2 арт. 243 (Аляксандраў, Наважылаў), а таксама ў падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках па ч. 2 арт. 342, што нібыта выявілася ў аплаце штрафаў удзельнікам пратэстаў (Аляксандраў, Злобіна).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд у закрытым працэсе пакінуў у сіле выракі фігурантам «справы БелаПАН»