Вырак агучылі ў Менскім гарадзкім судзе.
У Менскім гарадскім судзе агучылі прысуд палітзьняволеным супрацоўніцам «МТБанку» Іне і Валерыі Глінскім — 7 і 6,5 гады калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму адпаведна, паведамляе «Вясна».
Маці і дочку асудзілі за перадачу ў 2020 годзе дадзеных сілавікоў у тэлеграм-канал «Чорная кніга Беларусі» паводле трох артыкулаў:
- ч. 3 арт 130 (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці),
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеянні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных),
- арт. 352 (неправамернае завалоданьне кампутарнай інфармацыяй).
Прысуд вынесла судзьдзя Тацяна Фалькоўская. Маці і дачку больш за год утрымліваюць у СІЗА-1.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Мацкевіч галадае ў СІЗА 8-ы дзень; Аліневіча перавялі ў горшую камэру; у Беларусі 9 новых палітвязьняў