У цэнтры Масквы ў Цяцерынскім завулку на даху офіснага будынку паставілі зэнітны комплекс. Як мяркуецца, «Панцыр-С1». Пра гэта паведамілі карыстальнікі сацсетак.
Афіцыйных камэнтароў расейскіх ці маскоўскіх уладаў на гэты конт пакуль няма.
Некаторыя карыстальнікі сацсетак і аўтары тэлеграм-каналаў выказваюць думку, што «Панцыр» паставілі для абароны ад магчымага нападу бесьпілётнікаў з боку Ўкраіны.
Акрамя таго, у сацсетках распаўсюджваецца фатаздымак зь меркавана «Панцырам-С1» на даху Мінабароны Расеі на Фрунзэнскай набярэжнай у Маскве. Яго сапраўднасьць таксама не пацьверджаная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Толькі нелюдзі могуць такімі ракетамі абстрэльваць гарады». Мэр Дніпра аб ратавальнай апэрацыі на месцы разбуранага ракетай дома ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Украіна мае зброю, якая дастане да рэзыдэнцыі Лукашэнкі». Кіраўнік «Беларускага Гаюна» Матолька пра сцэнары вайны