У 2022 годзе КДК выявіў завышэньне цэн у кожным пятым з больш як 3 тысяч правераных гандлёвых аб’ектаў. Пра гэта паведамілі на дзяржаўным тэлеканале СТВ.
Паводле дзяржаўнага інспэктара сэктару кантролю за цэнамі на спажывецкія тавары КДК Вольгі Праваторавай, у крамах таксама выяўлялі парушэньні санітарных нормаў і правілаў, правілаў гандлю і іншыя парушэньні заканадаўства.
«Да адміністрацыйнай дысцыплінарнай адказнасьці прыцягнуты 812 чалавек. Акрамя таго, за грубыя парушэньні заканадаўства прыпынялася дзейнасьць 35 гандлёвых аб’ектаў», — расказала яна.
За завышэньне цэнаў у Беларусі прыцягваюць ня толькі да адміністрацыйнай, але і да крымінальнай адказнасьці. Аднак статыстыкай такіх прысудаў па краіне прадстаўніца Дзяржкантролю не падзялілася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У крамах ёсьць, цана нібы не зьмянілася». Дзяржава зноў узялася за кураціну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раман Галоўчанка: рэгуляваць цэны будуць пакуль інфляцыя ня прыйдзе ў норму