У Беларусі скарачаюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў наземным транспартам і ў пасылках

Паштамт у Менску. Ілюстрацыйнае фота.

З 1 красавіка ў Беларусі скарачаюцца нормы бяспошліннага ўвозу тавараў з-за мяжы наземным транспартам і ў міжнародных адпраўленьнях, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.

Так, ліміт на ўвоз тавараў скарачаецца ўдвая: да 500 эўра і 25 кг замест 1 тыс. эўра і 31 кг на сёньня.

Абмежаваньне для пасылак складзе 200 эўра (на сёньня — 1 тыс. эўра) і 31 кг у адным адпраўленьні. Пры перавышэньні лімітаў спаганяецца мыта.

Паведамляецца, што дзеючыя да канца сакавіка ліміты зацьверджаныя на ўзроўні ЭАЭС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта крыніца фінансаваньня рэжыму Лукашэнкі». Літва падсумавала рэкордную кантрабанду цыгарэт за год