У Рэспубліканскім Сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў зьявілася пазнака пра тое, што суд Дзяржынскага раёну 6 студзеня 2023 году прызнаў «экстрэмісцкімі матэрыяламі» інфармацыйную прадукцыю, разьмешчаную 14 жніўня 2020 году карыстальнікам «Даша» ў тэлеграм-чаце «Попутчики Дзержинска, Фаниполя». Гаворка пра рэпост паведамленьня з анонсам мірнай акцыі пратэсту.
Днямі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Лілія Ананіч прадставіла справаздачу аб сваёй дзейнасьці са сьнежня 2021-га па сьнежань 2022 году. У дакумэнце гаворыцца, што ўзначаленая ёю рэспубліканская камісія за год знайшла «прыкметы экстрэмізму» ў 1379 з 1400 вывучаных матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі.
У 2021–2022 гадах па заявах МУС «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызналі інфармацыйная прадукцыя 778 тэлеграм-каналаў і іншых інтэрнэт-рэсурсаў. Больш за 300 тэлеграм-каналаў і чатаў прызналі экстрэмісцкімі фармаваньнямі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі «экстрэмісцкімі» адразу 12 кніг ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За сьнежань сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў» павялічыўся на 65 пазыцый, пад забарону патрапілі рэсурсы 7 СМІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе ў Беларусі заблякавалі больш за 3 тысячы інтэрнэт-рэсурсаў