У інтэрвію журналісту Мікіту Мелказёраву ён расказаў аб сустрэчы з галоўнакамандуючым УСУ Валерыем Залужным і аб фарміраваньні новай беларускай вайсковай частцы ва Ўкраіне.
Па словах Валера Сахашчыка, з Залужным яны пазнаёміліся яшчэ ў 2010 годзе, а ў 2022-м адбылася іх сустрэча, ініцыятарам якой быў сам Залужны. На сустрэчы не абмяркоўваліся рэчы, «наўпрост зьвязаныя з тым, што адбываецца паміж Украінай і Расеяй».
— Ні яго, ні мяне не цікавіць нічога, што зьвязана з палітыкай. Залужны высока ацаніў дзеяньні беларусаў ва Ўкраіне. Беларусы — самая шматлікая дыяспара ва Ўкраіне. Добраахвотнікаў-беларусаў больш, чым прадстаўнікоў любой іншай краіны. Ён вельмі высока адазваўся аб баявых якасьцях беларусаў, — падае некаторыя цытаты з інтэрвію Сахашчыка Zerkalo.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта ня першая іх сустрэча». Што вядома пра перамовы Сахашчыка і ЗалужнагаЁн таксама дадаў, што цяпер ідзе працэс фарміраваньня новай беларускай вайсковай часткі, якая будзе знаходзіцца пад камандаваньнем Узброеных сіл Украіны.
— Цяпер мы фармуем вайсковую частку. У адрозьненьне ад фармаваньняў, якія былі раней, гэтая частка ўжо валодае даволі сучаснай і эфэктыўнай сыстэмай разьведкі, сыстэмай кіраваньня войскамі, сыстэмай сувязі і сродкамі агнявога паражэньня. Такая вайна, якую вядзе полк Каліноўскага, батальён «Тэрор», «Пагоня» — гэта не зусім тое, што нам трэба. Гэта часам прыводзіць да неапраўданых ахвяр. Воінскае фарміраваньне павінна мець усе элемэнты арміі XXI стагодзьдзя, прычым на якасным узроўні, які дазваляе мець перавагу над супернікам, — кажа Сахашчык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Азараў: Прарасейскіх сілавікоў пасьля пераменаў трэба звольніць, паставіць на ўлік і назіраць за іміУкраінскі бок, як заявіў Сахашчык, аказвае дапамогу ў фармаваньні новай часткі. У выніку яна будзе выконваць тыя ж задачы, што і любая іншая частка УСУ.
— Украінскі бок таксама зацікаўлены, каб гэтая частка была эфэктыўнай. Мы разумеем, што ўкраінцам самім вельмі шмат чаго не хапае. Што яны маюць, што яны могуць, яны даюць.
Валер Сахашчык таксама расказаў пра працу ў Абʼяднаным пераходным кабінэце.
— Я працую ў кабінэце на грамадзкіх пачатках. Я пакуль не атрымаў ніводнай капейкі ніадкуль, — запэўніў палітык. У інтэрвію ён таксама адказваў на пытаньні аб сваім будаўнічым бізнэсе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сахашчык даў справаздачу пра зробленае і прапанаваў Вальфовічу дыялёг у жывым эфіры