У 2016 годзе яго асудзілі на сем з паловай гадоў калёніі па абвінавачаньні ў забойстве, піша ВВС са спасылкай на дадзеныя Масгарсуду.
Кавырзін некалькі разоў падаваў хадайніцтва на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне, але яму ў ім адмаўлялі. Апошні раз такое адбылося ў траўні 2022 году.
Кавырзін адбываў тэрмін пад Ніжнім Ноўгарадам у калёніі для былых супрацоўнікаў сілавых ведамстваў. Туды, па дадзеных праекта Gulagu.net, улетку 2022 года прыяжджалі вярбоўшчыкі на вайну з Украінай з «ПВК Вагнэра». Верагодней за ўсё, Кавырзін у складзе гэтага ўзброенага фармаваньня адправіўся на фронт, дзе загінуў у пачатку жніўня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін пасьмяротна ўзнагародзіў лідэра крымінальнай групоўкі, які загінуў ва ЎкраінеПахавалі Кавырзіна ў падмаскоўнай Балашысе. Там ён служыў да свайго арышту. Ці быў зьняволены памілаваны, не паведамляецца.
Мэмарыяльная дошка, усталяваная ў Саратаве, стала першым памятным знакам вязьню, які ваяваў у «ПВК Вагнэра», зьвяртае ўвагу ВВС.
- «ПВК Вагнэра» — расейскае неафіцыйнае ваеннае падразьдзяленьне, якое прымае ўдзел у наземных апэрацыях у Сырыі, Афрыцы і ў вайне з Украінай. Стваральнік і спонсар ПВК — блізкі да прэзыдэнта Расеі пецярбурскі бізнэсовец Яўген Прыгожын.