Прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту беларускіх дэмакратычных сілаў Валер Кавалеўскі і дырэктар Дэпартамэнту міграцыі МУС Літвы Эвэліна Гудзінскайце абмеркавалі працэдуру выдачы неабходных дакумэнтаў грамадзянам Беларусі, якія знаходзяцца ў Літве і ня могуць аднавіць свой страчаны пашпарт або памяняць пратэрмінаваны.
На гэты момант канкрэтныя вынікі перамоў невядомыя, як невядомы і мэханізм выдачы такіх дакумэнтаў.
Пасьля канчатковай дапрацоўкі працэдуры Аб'яднаны пераходны кабінэт абяцае апублікаваць інфармацыю аб умовах і спосабах атрыманьня такога дакумэнту.
Таксама на сустрэчы абмяркоўвалі іншыя праблемныя пытаньні, зь якімі сутыкаюцца беларусы ў Літве, іншых краінах Эўразьвязу і ва Ўкраіне. Для іх вырашэньня бакі дамовіліся на шэраг рэгулярных сустрэч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «ЗША не паступяцца незалежнасьцю Беларусі». Кавалеўскі пра вынікі візыту ў Вашынгтон і пляны дэмсілаў на выпадак найгоршага сцэнару ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фіксаваліся факты ўезду агентаў КДБ». Літоўскія спэцслужбы засьцерагаюць грамадзян ад паездак у Беларусь