У Магілёве затрымалі доктара сацыялягічных навук Юрыя Бубнова

Як паведамляе праваабарончы Тэлеграм-канал Mayday.Team, гэта здарылася яшчэ 12 студзеня — навукоўца затрымалі на катэдры ўнівэрсытэту, дзе ён працуе.

Юры Бубноў

Юры Бубноў — прафэсар, загадчык катэдры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялягічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару вэтэранаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту тэхналёгій.

Як вдзначае Mayday.Team, у Магілёве Юрый Бубноў вядомы ня толькі як сацыёляг, але і як адзін з стваральнікаў Цэнтру гарадзкіх ініцыятыў і фэстывалю «Дранік-фэст».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фігурант справы «Рабочага руху» Аляксандар Капшуль 14 дзён трымае галадоўку
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі гідаў, якія везьлі экскурсію на «Калядных цароў»