«Ужо чацьвёрты месяц вернікі, а іх у парафіі больш за 10 тысяч, пазбаўленыя свайго храма, а дзеці — магчымасьці наведваць нядзельную школу, — гаворыцца ў лісьце міністру. — Як вам вядома са СМІ, узгараньне адбылося ў прыбудове (канцылярыі) і закранула ўсяго толькі плошчу ў 20 кв.м. Наконт прычыны інцыдэнту-загараньня — супярэчлівая інфармацыя».
У 2002–2009 гадах Сяргей Алейнік быў сталым прадстаўніком пры аддзяленьні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэнэве, паслом пры Апостальскай сталіцы і Мальтыйскім ордэне. Пазьней, займаючы іншыя пасады, захоўваў за сабой функцыі кіраўніка дыпляматычнага прадстаўніцтва ў Ватыкане.
«Вы доўгія гады прадстаўлялі Беларусь у Ватыкане і, як ніхто іншы, ведаеце духоўна-міратворчую накіраванасьць дзейнасьці Апостальскай сталіцы, якая ажыцьцяўляецца ва ўсіх храмах сьвету, так і ў касьцёле сьвятога Сымона і сьвятой Алены, які вы і самі наведвалі», — падкрэсьліў у звароце касьцельны камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хрысьціянская візія»: У Чырвоным касьцёле могуць аднавіцца службы, але ўлады вядуць таемны гандаль і ставяць умовы- Чырвоны касьцёл зачынены на рамонт пасьля пажару, які здарыўся ў ноч на 26 верасьня 2022 году. Была пашкоджана маёмасьць на плошчы каля 20 кв. м, людзі не пацярпелі. Улады закрылі будынак да аднаўленьня пашкоджаных пажарам камунікацый і «атрыманьня вынікаў інструмэнтальных дасьледаваньняў будаўнічых канструкцый».
- 6 кастрычніка улады скасавалі дамову бязвыплатнага карыстаньня будынкам касьцёла. 14 кастрычніка стала вядома, што ўлады забаранілі парафіі адпраўляць службы ў плябані, а 9 лістапада — у асобных памяшканьнях і дворыку касьцёла.
- 1 сьнежня курыя Менска-Магілёўскай архідыяцэзыі прызначыла ксяндза Юрыя Санько адміністратарам парафіі ў пытаньнях рамонту і рэстаўрацыі, ксёндз Уладзіслаў Завальнюк застаўся пробашчам. Грамаду парафіі св. Сымона і Алены часова разьмеркавалі ў архікатэдральны касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі.
- Чырвоны касьцёл мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці Беларусі і афіцыйна належыць дзяржаве. У 2013 годзе яго перадалі ва ўласнасьць Менску. Парафія св. Сымона і Алены займала будынак касьцёла і дом сьвятара на падставе дамовы аб бязвыплатным карыстаньні, заключанай з прадпрыемствам «Менская спадчына».
- Некалькі гадоў таму гарадзкія ўлады заявілі, што ў парафіі назьбіралася істотная запазычанасьць у зямельным падатку, падатку на нерухомасьць і амартызацыю. Паводле інфармацыі ініцыятывы «Хрысьціянская візія», пасьля інцыдэнту парафію прымусілі пагасіць запазычанасьць — у якасьці адной з умоваў аднаўленьня эксплюатацыі касьцёла.