Суд вынес вырак Віталю Дрожжу: 7,5 года пазбаўленьня волі, але з улікам амністыі ён будзе адбываць у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму 6,5 года, паведаміла БЕЛТА.
Дрожжу абвінавацілі паводле ч. 3 арт. 430 (атрыманьне хабару ў асабліва буйным памеры) у тым, што ён не пазьней за 30 чэрвеня 2020 года дамовіўся з заснавальнікам і дырэктарам кампаніі зь Нямеччыны аб атрыманьні грошай за спрыяльнае вырашэньне пытаньняў, якія ўваходзяць у яго кампэтэнцыю. Размова ідзе аб набыцьці ў інвэстара сушыльных комплексаў, поўнай і своечасовай аплаце за іх. Суму хабарадаўца вызначыў самастойна, а Дрожжа пагадзіўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі міністра лясной гаспадаркі — «за правіну, не сумяшчальную зь дзяржслужбай»Грошы перадавалі празь яго сястру, тры разы па 10 тысяч даляраў. У красавіку 2022 года грошы канфіскавалі дома ў сястры.
Дрожжа ў поўным абʼёме прызнаў віну ў атрыманьні хабару ў памеры 30 тысяч даляраў.
Віталя Дрожжу затрымалі 16 красавіка 2022-га, у траўні 2022 году стала вядома, што ён вызвалены ад пасады «ў сувязі са здзяйсненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе».
Суд у ягонай справе пачаўся 8 сьнежня 2022 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым вінавацяць былога міністра лясной гаспадаркі