Сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева, расказала @mediazona_by яго калега.
Пазьней адвакат Дзьмітрыева паведаміў ягоным калегам, што той у турме на Акрэсьціна. Падрабязнасьці затрыманьня пакуль невядомыя.
Дзьмітрыеў балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе.
У 2021 годзе Вярхоўны суд пазбавіў рэгістрацыі кампанію «Гавары праўду», якая дзейнічала 11 гадоў. Тады Андрэй Дзьмітрыеў, які быў адным з кіраўнікоў «Гавары праўду», паведамляў, што ўдзельнікі кампаніі вырашылі стварыць новую арганізацыю «Робім разам» і спрабавалі зарэгістравацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што адбываецца з «старымі» апазыцыйнымі партыямі і рухамі ў Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці варта было паўставаць у 2020-м? Дыскусія аналітыкаў