Дата дня
12 студзеня 1941 году ў расейскім Сьвярдлоўску (сучасны Екацерынбург) нарадзіўся Ўладзімер Мулявін, народны артыст Беларусі і СССР. У 1968 годзе Мулявін заснаваў пры Белдзяржфілярмоніі вакальна-інструмэнтальны ансамбль «Лявоны», які праз 2 гады быў перайменаваны ў «Песьняры».
Таксама ў гэты дзень
1591 – Менск атрымаў герб гораду — у блакітным полі жаночая постаць паміж двума анёламі і херувімамі.
1895 – у Менску пачала працаваць першая электрастанцыя, якую прынята лічыць найбуйнейшай у Беларусі зь ліку муніцыпальных. Электрастанцыя стаяла на правым беразе Сьвіслачы, побач з сучасным будынкам Беларускага дзяржаўнага цырку. У 2011 годзе электрастанцыю зьнішчылі, каб будаваць гатэль «Кемпінскі».
2007 – была ўведзена ў эксплюатацыю Салігорская ГЭС.
2010 – на Гаіці здарыўся магутны землятрус, больш як 200 тысяч чалавек загінулі.
У гэты дзень нарадзіліся
1628 – Шарль Пэро, францускі казачнік.
1876 – Джэк Лондан, амэрыканскі пісьменьнік.
1894 – Казімер Смулька, сьвятар; у 1920–1930-х перасьледаваны бальшавіцкімі й польскімі ўладамі.
1903 – Ігар Курчатаў, акадэмік, «бацька» савецкай атамнай бомбы.
1906 – Язэп Малецкі, беларускі грамадзкі дзеяч, мэмуарыст, рэдактар і выдавец.
1913 – Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.
1929 – Дзьмітрый Бугаёў, літаратуразнаўца.
1935 – Раіса Красоўская, беларуская балерына, заслужаная артыстка Беларусі, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатру опэры і балету Беларусі.
1959 – Вераніка Чаркасава, беларуская журналістка (забітая 20 кастрычніка 2004 году).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Загадкавыя сьмерці беларускіх журналістаў: Бябенін, Завадзкі, Майсеня, Гроднікаў, Чаркасава, ШараметУ памяці
1976 – памерла Агата Крысьці, ангельская пісьменьніца, якую называюць «каралевай дэтэктыву».
2002 – памёр Яўген Кулік, беларускі мастак, аўтар эталёна гербу «Пагоня», які быў дзяржаўным у 1991–1995 гадах.
2004 – памёр Аляксей Логвін, удзельнік паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, вязень ГУЛАГу.