Блякуюцца суполкі арганізацый і СМІ, якія прызнаныя ў Беларусі «экстрэмісцкімі».
11 студзеня стала вядома пра блякаваньне сацсеткай «УКантакце» на тэрыторыі Беларусі буйной суполкі «Типичный Борисов», якая мае больш за 81 тысячу падпісчыкаў. Улады Беларусі напрыканцы 2021 году прызналі інфармацыйную прадукцыю гэтай суполкі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».
Напярэдадні паведамлялася пра блякаваньне суполак «Вясны», «Зеркала», «Медыязоны», «Белсату» і іншых беларускіх арганізацый і СМІ.
Папулярная ў Беларусі сацсетка «ЎКантакце» створаная ў Расеі, яна залежыць ад расейскіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выдавецтва «Янушкевіч» пазбавілі ліцэнзіі ў Беларусі