«Я спадзяюся, Лукашэнка гэтую бітву прайграе», — сказаў кіраўнік эстонскай дыпляматыі 10 студзеня на вэбінары аб стратэгіі дэмакратычных сіл Беларусі на 2023 год.
Ён нагадаў, што разам зь Беларусьсю заяўку на непастаяннае сяброўства ў Радзе Бясьпекі ААН у 2024-2025 гадах падала Славенія, чаму ў Латвіі «вельмі радыя».
«Разьлічваем, што ўсе краіны падтрымаюць Славенію», — зазначыў Рэйнсалу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў дэнансавала пратакол аб падачы скаргаў у Камітэт правоў чалавека ААН. Што гэта значыць для беларусаў«Мы падымалі гэтую тэму падчас Генэральнай асамблеі ААН, размаўлялі з амбасадарамі дзяржаў, якія прымаюць рашэньні. Будзе галасаваньне, паглядзім, хто пераможа», — пракамэнтаваў BPN сытуацыю дарадца беларускай дэмакратычнай лідэркі Сьвятланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
«ЗША нас падтрымліваюць, Расея не падтрымлівае», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А хіба хто прымаў Расею ў ААН? Кіеў рыхтуе Маскве паразу на «нью-ёрскім фронце»Заяўку на сяброўства ў Радзе Бясьпекі ААН Беларусь падала ў 2007 годзе. Заяўка ад Славеніі паступіла ў сьнежні 2021 года. Краіны Ўсходняй Эўропы маюць адно месца непастаяннага сябра Рады Бясьпекі, у 2022-2023 гадах яго займае Альбанія.
Новых прадстаўнікоў у гэтай структуры ААН вызначаць галасаваньнем, якое адбудзецца сёлета ў чэрвені на 77-й сэсіі Генасамблеі ААН.
Дэмакратычныя сілы Беларусі выступаюць за тое, каб афіцыйны Менск ня трапіў у склад Рады Бяспекі ААН.
«Нельга, каб бандыцкі рэжым займаў месца за сталом галоўнага органа міжнароднай бясьпекі, — падкрэсьліў 15 сьнежня 2022 году ў эфіры „Белсату“ прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінэта ў міжнародных справах Валер Кавалеўскі. — Мы радыя, што заяўку падала Славенія, цяпер Лукашэнка не атрымае сяброўства аўтаматычна. Гэта будзе складаная барацьба, і Славенія разумее, якія тут стаўкі. Гэта было зроблена спэцыяльна, каб спыніць Лукашэнку».
- Рада Бясьпекі ААН — адзін з шасьці галоўных органаў Арганізацыі Абʼяднаных Нацый, які адказвае за гарантаваньне міжнароднага міру і бясьпекі. У яго паўнамоцтвы ўваходзіць арганізацыя апэрацый для падтрыманьня міру, увядзеньне міжнародных санкцый і санкцыянаваньне ваенных дзеяньняў.
- Рада Бясьпекі складаецца 15 чальцоў. Пяць зь іх зьяўляюцца пастаяннымі (Кітай, Францыя, Расея, Вялікая Брытанія і ЗША), яны маюць права накладаць вета на любую рэзалюцыю Рады Бясьпекі. Яшчэ дзесяць сяброў выбіраюцца на двухгадовы тэрмін па рэгіянальных квотах.
- Расея злоўжывае сваім правам вэта, у сувязі з гэтым у Радзе Бясьпекі ААН не праходзяць рэзалюцыі аб спыненьні вайны ва Ўкраіне і іншыя, якія Расея лічыць нявыгаднымі для сябе.
- Украіна паставіла пад сумнеў права Расеі быць у Радзе Бясьпекі ААН і ў самой ААН, бо пасьля распаду СССР Расея фармальна не выканала працэдуру далучэньня да арганізацыі згодна зь яе Статутам.