Арганізатары абвясьцілі ляўрэатаў Праваабарончай прэміі Беларусі. Адзначаныя асобы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у абарону правоў беларусаў летась.
Цяперашняя прэмія стала ўжо чатырнаццатай па ліку. У 2008-м годзе яе заснаваў «Праваабарончы альянс», з 2011 года прэмія прадстаўляе інтарэсы і меркаваньне ўсей беларускай праваабарончай супольнасьці.
«Праваабаронцай года» стала Наста Лойка
Насту Лойка прызналі пераможцай намінацыі «Праваабронца года-2022», паведамляе БАЖ.
На намінацыю «Праваабаронца года» вылучаецца асоба, чые дзеяньні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфэктыўна спрыялі прасоўваньню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.
Праваабаронцу Насту Лойку затрымалі ў кастрычніку 2022 года. Цяпер яна знаходзіцца ў СІЗА-1 Менска. Яе абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.
Паводле інфармацыі Human Constanta, падчас арышту Насту двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін.
Наста моцна захварэла. Ёсьць інфармацыя, што перададзеныя ёй лекі так і не дашлі да праваабаронцы. Яна па-ранейшаму знаходзіцца ў зьняволеньні без цёплых рэчаў і сродкаў асабістай гігіены.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронца, якая «хуліганіць» у судах і міліцэйскіх пастарунках. Расказваем пра Насту ЛойкуЗа Насту ганаровы дыплём прэміі атрымала яе сяброўка Ксенія.
«Мне балюча атрымліваць прэмію за яе, бо Наста зараз у СІЗА. Але мне падаецца, што Наста б сёньня сказала, што гэтая прэмія — у тым ліку гэта прызнаньне ўсіх праваабаронак».
Сярод намінантаў былі таксама праваабаронца Павал Левінаў і юрыст «Вясны» Ўладзімер Лабковіч Лабковіча цяпер судзяць у «справе Вясны» разам са старшынём арганізацыі Алесем Бяляцкім і яго намесьнікам Валянцінам Стэфановічам. 5 студзеня іх пачалі судзіць за «кантрабанду арганізаванай групай» і «фінансаваньне пратэстаў» — праваабаронцам пагражае ад 7 да 12 гадоў калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьведка расказала, як Насту Лойку трымалі бяз вопраткі ў двары турмы на Акрэсьціна«Журналістам году» стала Аксана Колб
За яе прэмію атрымала Вольга Гарбунова, паведамляе «Вясна».
«Свабоду слова не закратаваць», — перадала яна словы Аксаны Колб.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты рэжым я перажыву». Расказваем пра асуджаную на «хімію» рэдактарку «Новага часу» Аксану Колб, якая мае 4 сабак і будуе саламяны домМіжнародны камітэт па расьследаваньні катаваньняў у Беларусі стаў «Ініцыятывай года-2022»
Урачысты дыплём атрымала праваабаронца Вікторыя Фёдарава:
«На жаль, я адзіны публічны чалавек у камітэце, але я хачу аддзячыць сваіх калег за працу. Важна адзначыць, калі камітэт ствараўся ў 2020, ніхто не мог уявіць што за 2023 годзе мы будзем працаваць яшчэ больш. Бо катаваньні працягваюцца».