Палітзьняволеную абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
Разгляд справы сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі распачнецца 19 студзеня ў судзе Цэнтральнага раёну Менску, піша «Вясна».
Працэс узначаліць судзьдзя Вікторыя Шабуня.
Палітзьняволеную абвінавачваюць паводле арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»).
- Мэрыем Герасіменку затрымалі ў бары «Банки-бутылки» на пачатку жніўня 2022 году пасьля выкананьня твораў украінскага гурту «Океан Ельзи» на Зыбіцкай — факт, што сьпявачка выконвала песьні на ўкраінскай мове, абурыў прапагандыстаў. Пазьней Мэрыем прызначылі 30 сутак адміністрацыйнага арышту, але пасьля адбыцьця тэрміну на волю яна ня выйшла.