Двум жыхарам Добрускага раёну пагражае да 7 гадоў турмы за захоўваньне зброі. ГУБАЗіК правёў некалькі затрыманьняў

Ілюстрацыйнае фота

ГУБАЗіК паведаміў пра 17 адзінак нібыта канфіскаванай зброі па ўсёй краіне. 

Днямі апэратыўнікі цэнтральнага апарату і абласных упраўленьняў ГУБАЗіК правялі шэраг затрыманьняў у розных рэгіёнах Беларусі.

У выніку ў семярых жыхароў Менскай, Віцебскай і Горадзенскай абласьцей канфіскавана:

  • 7 адзінак наразной агнястрэльнай зброі;
  • 10 адзінак гладкаствольнай зброі;
  • больш за 1,3 тысячы патронаў рознага калібру;
  • армейскі выбух-пакет;
  • ня менш за 1,3 кг пораху;
  • складовыя і запасныя часткі да агнястрэльнай зброі розных мадыфікацый.

Па ўсіх прадметах праводзяцца экспэртызы, дзеяньням іх уладальнікаў будзе дадзена прававая ацэнка, заявілі ў ГУБАЗіК.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэйкаваму партызану», якому пры затрыманьні прастрэлілі калені, далі 16 гадоў зьняволеньня

Таксама сілавікі паведамілі, што ў дачыненьні дваіх жыхароў Добрускага раёну Гомельскай вобласьці сьледчыя пачалі крымінальныя справы за незаконныя дзеяньні ў дачыненьні агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. У фігурантаў канфіскавалі наразную вінтоўку, абрэз і 96 патронаў. Ім пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

Паводле закону, у выпадку добраахвотнай выдачы зброі і яе частак падчас адмысловых апэрацый па здачы грамадзяне вызваляюцца ад крымінальнай адказнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Была ракета ці не, няма ніякай сэнсацыі, Беларусь зь першых дзён дала сваю тэрыторыю акупантам», — прадстаўнік Паветраных сіл Украіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расейскае слова — зброя, зь якой страляюць у беларусаў і ўкраінцаў». Коўшык — пра мову суду над Бяляцкім