Пра гэтую яго ініцыятыву паведаміла газэта «Беларусь сегодня».
«Ідзе вайна з помнікамі. Іх зносяць ледзь не ў прамысловых маштабах усе хто заўгодна. І дзеячам клясычнай культуры, і героям вайны. І таму, хто хоць трохі мае рускі складнік у сваёй дзейнасьці. Ці не ініцыяваць нам помнік зьнесеным помнікам? Каб прадэманстраваць, што мы займаем пазыцыю зьберажэньня, а не разбурэньня, — заявіў старшыня грамадзкага абʼяднаньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У горадзе Дніпры дэмантавалі помнік расейскаму навукоўцу Ламаносаву. ФОТАПрадстаўнікі іншых грамадзкіх праўладных арганізацый (БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Беларускі саюз журналістаў) падтрымалі гэтую ідэю, адзначае праўладнае выданьне. Прагучала прапанова разьмясьціць помнік у культурнай сталіцы Беларусі гэтага году — Слуцку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Польшчы: у Беларусі па ініцыятыве ўладаў зьнішчана ці апаганена ўжо 13 месцаў памяці палякаўВарта нагадаць, што ў самой Беларусі на працягу апошняга году адбылося шмат выпадкаў разбурэньня мэмарыялаў удзельнікаў Арміі Краёвай — антынацысцкага польскага супраціву часоў Другой сусьветнай вайны.
У выпадках, прыгаданых Раманавым, разбураліся сымбалічныя мэмарыялы. У Беларусі разбураліся і магілы, дзе ляжаць парэшткі загінулых людзей.