Расейскія спэцслужбы вэрбавалі дзяцей для збору зьвестак аб стратэгічных аб’ектах, паведаміў у Twitter міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў.
Паводле яго слоў, «расейскія акупанты выкарыстоўвалі мабільную гульню для вярбоўкі дзяцей».
«Расея спрабавала выкарыстаць украінскіх дзяцей, каб неўсьвядомлена праз мабільную гульню даць інфармацыю аб разьмяшчэньні стратэгічна важных абʼектаў», — напісаў ён.
Пры канцы сьнежня міністар абароны Ўкраіны Аляксей Рэзьнікаў заклікаў расейцаў пазьбегнуць новай хвалі мабілізацыі, якая можа адбыцца бліжэйшым часам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мяняюць імёны і перавыхоўваюць. З акупаваных тэрыторый Украіны незаконна вывезьлі ў Расею каля 50 тысяч дзяцей