Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна» са спасылай на музыку Аляксандра Дзянісава.
«Пайшоў з жыцьця наступны гарадзенскі нефармал. Руслан „Руслапас“ Карчаўлі. Памёр у горадзенскай турме. Узялі і пасадзілі за марыхуану. Не зрабілі добрага агляду. Памёр ад пнэўманіі», —напісаў Дзянісаў.
Гэта ня першая сьмерць за кратамі сёлета. Нядаўна ў Гомельскай жаночай калёніі памерла асуджаная. Праваабронцы з спасылкай на лекараў паведамлялі, што прычынай сьмерці зьняволенай стала несвоечасовае аказаньне ёй мэдычнай дапамогі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У санчастку кладуць толькі тады, калі ты зусім пры сьмерці». Што вядома пра сьмерць асуджанай з гомельскай калёніі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдыцына ў руінах: Вайна, рэпрэсіі, неаказаньне дапамогі за кратамі, эміграцыя, легалізацыя