Ён узначальваў тэатар у Віцебску з 1997 па 2012 гады.
7 студзеня ва ўзросьце 63 гадоў памёр заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, былы дырэктар Коласаўскага тэатру (1997-2012), вядучы майстар сцэны Рыгор Шацько, паведаміў тэатар у Інстаграме.
Рыгор Шацько нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ракаве. Скончыў у Ракаве школу, паступіў на філялягічны факультэт БДУ. Аднак адправіўся на службу ў войску, пасьля яе паступіў у Менскі тэатральны інстытут на акторскі факультэт.
Пасьля заканчэньня вучобы ў 1984 годзе разьмеркаваны ў Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатар імя Якуба Коласа ў Віцебску. Спачатку працаваў там акторам, зь лістапада 1997 па 2012 год — дырэктарам тэатру.
Разьвітаньне з Рыгорам Шацько пройдзе 9 студзеня на сцэне тэатру, а пахаваюць яго на малой радзіме ў Ракаве 10 студзеня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр першы кіраўнік фэдэрацыі футбола Беларусі. Пры ім краіна пачала выступаць у адборачных турнірах чэмпіянатаў сьвету і Эўропы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр беларускі выдавец і пісьменьнік Віктар Хурсік